|
«Сёння прывядзі да Мяне душы, якія знаходзяцца ў няволі чыстца, і акуні іху бездань Маёй міласэрнасці, няхай струмені Крыві Маёй ахалодзяць іх жар. Усе гэтыя душы вельмі ўмілаваныя Мною, яны адплач-ваюць Маёй Справядлівасці. У тваіх сілах прынесці ім палёгку. Бяры са скарбніцы Майго Касцёла ўсе адпусты і ахвяруй за іх... О, калі б ты ведала іх пакуты, то безупынна ахвяравала б за іх міласціну духа г выплачвала б іх даўгі Маёй Справядлівасці».
Езу найміласэрнейшы, Ты сам сказаў, што хочаш міласэрнасці, вось прыводжу да дому Найлітасцівейшага Сэрца Твайго душы чыстцовыя, якія вельмі мілыя Табе, аднак яны вымушаныя адплаціць Тваёй Справядлівасці. Няхай струмені Крыві і Вады, якія выплылі з Твайго Сэрца, пага-сяць агонь чыстцовы, каб і там праслаўля-лася моц міласэрнасці Тваёй.
Ойча Спрадвечны, глянь міласэрна на душы, якія пакутуюць у чыстцы, якія прабываюць у Найлітасцівейшым Сэрцы Езуса. Прашу Цябе праз балесную Муку Езуса, Сына Твайго, і праз горыч, якою была заліта Яго найсвяцейшая душа, акажы міла-сэрнасць сваю душам, якія знаходзяцца пад Тваім справядлівым позіркам. Не глядзі на іх інакш, як толькі праз раны Езуса, Сына Твайго Наймілейшага, бо мы верым, што дабрыня Твая і літасць бязмежныя. Амэн.
|