Дзевяты дзень

«Сёння прывядзі да Мяне душы абыякавыя і акуні іху бездань Маёй міласэрнасці. Гэтыя душы найбольш балюча раняць Маё Сэрца. Найбольшую агіду адчула Мая душа ў Садзе Аліўным да душ абыякавых. Яны былі прычынаю таго, што Я прамовіў: Ойча, аддалі ад Мяне гэты келіх, калі такая воля Твая. Для іх апошняя надзея на паратунак — звярнуцца да Маёй міласэрнасці».

Езу найміласэрнейшы, Ты — сама літасць, прыводжу да дому Найлітасцівейшага Сэрца Твайго ўсе абыякавыя душы. Ня-хай у гэтым полымі чыстай любові Тваёй адагрэюцца гэтыя зледзянелыя душы, якія, нібыта мерцвякі, выклікаюць у Цябе агіду. О Езу найлітасцівейшы, магутнасцю міла-сэрнасці сваёй прыцягні іх у агонь сваёй любові і адары іх святою любоўю, бо Ты ўсё можаш.

Ойча Спрадвечны, глянь міласэрна на душы абыякавыя, якія прабываюць у Найлітасцівейшым Сэрцы Езуса. Ойча Міласэрнасці, прашу Цябе праз горкую Муку Сына Твайго і праз трохгадзіннае кананне Яго на крыжы: дазволь, каб і яны праслаўлялі бездань міласэрнасці Тваёй (1209 -1229).
 

Вяночак да Божай Міласэрнасці