ВЯНЛЧАК ДА БОЖАЙ МIЛАСЭРНАСЦI

(молімся на звычайным ружанцы)

RELIC082 4(neu)Напанатку:

Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і ад-пусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Ства-рыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.

На вялікіх пацерках:

Ойча Спрадвечны, ахвярую Табе Цела і Кроў, Душу і Боскасць наймілейшага Сына Твайго і Пана нашага Езуса Хрыста, каб перапрасіць за грахі нашыя і ўсяго свету (1 раз).

На малых пацерках:

Дзеля Яго балеснай Мукі будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету (10 разоў).

На заканчэнне:

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Не-смяротны, змілуйся над намі і над усім свеам (3 разы).


Гэтую малітву Пан Езус прадыктаваў сястры Фаустыне ў Вільні ў 1935 годзе. У наступных аб'яўленнях Ён паказаў каштоўнасць і эфектыўнасць яе, а таксама перадаў абяцанне, звязанае з гэтаю малітваю.

У гэтай малітве мы ахвяруем Богу Айцу «Цела і Кроў Душу і Боскасць» Езуса Хрыста, яднаемся з Яго ахвяраю, складзенаю на крыжы дзеля збаў-лення свету. Ахвяруючы Богу Айцу Яго «наймі-лейшага Сына», мы спасылаемся на самы моцны аргумент, каб быць выслуханымі. Мы просім аб міласэрнасці «для нас і ўсяго свету». Слова «нас» азначае таго, хто моліцца вяночак, і тых, за каго ён хоча альбо мае абавязак маліцца. У сваю чаргу «ўвесь свет» — гэта ўсе людзі, якія жывуць на зямлі, і душы, якія церпяць у чыстцы. Молячыся словамі гэтага Вяночка, мы здзяйсняем акт любові да бліжняга, што — разам з даверам — з'яўляецца неабходнаю ўмоваю атрымання ласкаў.

«Мне падабаецца даць таму, хто будзе маліцца гэты Вяночак, — абяцаў Пан Езус, — усё, аб чым будзе Мяне прасіць (1541), — і дадаў, — калі гэта (...) будзе згодна з Маёю воляю» (1731). Асаблівае абяцанне датычыць хвіліны смерці — ласкі шчаслівай і спакойнай смерці. Яе могуць выпрасіць не толькі тыя, хто сам з даверам і нястомна будзе чытаць гэты Вяночак, але таксама могуць атрымаць канаючыя, пры якіх іншыя будуць малiцца словамі гэтага Вяночка. «Святары, — сказаў Пан Езус, — будуць падаваць [яго] грэшнікам, як апошнюю надзею на паратунак; хаця б гэта быў самы закаранелы грэшнік, калі ён хоць раз прачытае гэты Вяночак, то атрымае ласку з Маёй бясконцайміласэрнасці» (687). Хаця б раз, але ў духовай паставе, згоднай са зместам малітвы, а перадусім — з вераю, даверам і ў пакоры, а таксама са шчырым і глыбокім жалем за грахі.