ГАДЗІНА МІЛАСЭРНАСЦІ.

<<Кожны раз, як толькі пачуеш, што гадзіннік прабіў тры гадзіны, цалксш паглыбляйся ў Маю міласэрнасць, праслаўляючы і ўсхваляючы яе; прызывай яе ўсемагутнасць для ўсяго свету, а асабліва для бедных грэшнікаў, бо ў гэтую хвіліну яна насцеж адчыненая для кожнай душы» (1572). «Гэта — гадзіна вялікай міласэрнасці для ўсяго свету» (1320).

Пан Езус жадае, каб кожны дзень ушаноўваўся момант Яго смерці на крыжы (трэцяя гадзіна дня), у які, як сказаў Ён Сам, «аб'явілася ласка дляўсяго свету:міласэрнасць перамагла справядлівасць» (1572). Пан Езус жадае, каб у гэтую гадзіну верныя разважалі пра Яго балесную Муку, бо ў ёй найбольш выразна аб'явілася любоў Бога да людзей; каб, праслаўляючы і ўсхваляючы міласэрнасць Бога, дзеля заслугаў Мукі Хрыста выпрошвалі патрэбныя ласкі для сябе і ўсяго свету, а асабліва для грэшнікаў.

«Старайся ў гэтую гадзіну, — навучаў Пан Езус сястру Фаустыну, — адпраўляць Крыжовы шлях (калі табе дазволяць зрабіць гэта твае абавязкі); а калі не можаш адправіць Крыжовы шлях, то прынамсі зайдзі хоць на хвіліну ў капліну і ўшануй Сэрца Маё, поўнае міласэрнасці ў Найсвяцейшым Сакрамэнце; а калі не можаш зайсці ў капліцу, пастарайся паглыбіцца ў малітву там, дзе знаходзішся, хаця 6 нне надоўга» (1572).

Гэта — гадзіна, як абяцаў Пан Езус, у якую «вып-расіш усё для сябе і для іншых» (1572). «Яе адмоўлю ні ў чым душы, якая просіць Мяне праз Маю Муку» (1320).

Малітва ў гадзіну Міласэрнасці цесна звязана з трэцяю гадзінаю дня, яна павінна быць скіравана да Езуса, і ў просьбах трэба спасылацца на каштоўнасць і заслугі Яго балеснай Мукі.