СВЯТАЯ СЯСТРА ФАУСТЫНА

Faustine RussischСправе абвяшчэння і ажыццяўлення таямніцы Божай міласэрнасці, а таксама вялікай малітве аб міласэрнасці для свету, да якіх Святы Айцец Ян Павел II заклікаў увесь Касцёл, служыць сведчан-не жыцця і місія святой сястры Фаустыны.

Яна нарадзілася ў 1905 г. у вёсцы Глаговец каля Лодзі, была трэцім дзіцем у сям'і Мар'яны і Стані-слава Кавальскіх. 3 дзяцінства дзяўчынка вызна-чалася любоўю да малітвы, працавітасцю, паслух-мянасцю і чуллівасцю да людской бяды. У школу яна хадзіла няпоўныя тры гады, потым, падлеткам, ёй давялося пакінуць бацькоўскі дом і пайсці служыць у заможную сям'ю.

У дваццацігадовым узросце яна ўступіла ў Кан-грэгацыю Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, у якой — як с. Марыя Фаустына — пражыла тры-наццаць гадоў, выконваючы абавязкі кухаркі, ага-родніцы і брамніцы. Яе жыццё — на першы погляд вельмі звычайнае, манатоннае і шэрае — утойва-ла ў сабе надзвычайную глыбіню лучнасці з Бо-гам. 3 дзяцінства яна прагнула стаць вялікаю свя-тою і настойліва да гэтага імкнулася, супрацоўнічаючы з Езусам у справе ратавання аблудных ду-шаў ажно да складання свайго жыцця ў ахвяру за грэшнікаў. Таму гады яе жыцця ў манаскай суполь-насці былі пазначаны стыгматам цярпення і над-звычайнымі містычнымі ласкамі.

Да гэтай простай законніцы, якая бязмежна давярала Богу, Пан Езус скіраваў надзвычайныя словы: «У Старым Запавеце Я пасылаў да свайго народа прарокаў з громамі. Сёння Я пасылаю цябе да ўсяго чалавецтва з Маёй міласэрнасцю. Я не хачу караць спакутаванае чалавецтпва, а прагну вылечыць яго, тпулячы да свайго міласэрнага Сэрца» (1588)*.

Місія святой сястры Фаустыны заключаецца ў наступным:

— абвяшчэнне аб'яўленай у Святым Пісанні праўды веры аб міласэрнай любові Бога да кож-нага чалавека, нават самага вялікага грэшніка;

— выпрошванне Божай міласэрнасці, у пры-ватнасці, праз практыкаванне новых форм культу Божай міласэрнасці, аб'яўленых сястры Фаусты-не Панам Езу сам; — інспірацыя вялікага руху апосталаў Божай Міласэрнасці, заданне якога — абвяшчаць і вып-рошваць Божую міласэрнасць для свету, а такса-ма імкнуцца да хрысціянскай дасканаласці ў еван-гельскім духу дзіцячага даверу да Бога і дзейснай любові да бліжняга.

Сястра Фаустына, знясіленая туберкулёзам і цярпеннямі, што зносіла як ахвяру за грэшнікаў, памерла ў стане святасці ў Кракаве 5 кастрычніка 1938 г. ва ўзросце 33 гадоў.

18 красавіка 1993 г., у першую нядзелю пасля Вялікадня, на плошчы Святога Пятра ў Рыме Папа Ян Павел II далучыў яе да ліку благаславёных. На наступны дзень, падчас генеральнай аўдыенцыі ён сказаў:

«Бог прамовіў да нас праз духоўнае багацце благаславёнай сястры Фаустыны Кавальскай. Яна пакінула свету вялікае пасланне Божай міласэр-насці і заклік да цалкавітага даверу Створцы. Бог даў ёй асаблівую ласку, бо яна магла спазнаць Яго міласэрнасць на шляху містычных перажыванняў і дзякуючы асабліваму дару кантэмпляцыйнай малітвы.

Благаславёная сястра Фаустына, дзякуем та-бе, што ты нагадала свету аб гэтай вялікай таямніцы Божай міласэрнасці — аб гэтай „надзвы-чайнай таямніцы".
Аб невымоўнай таямніцы Айца, так патрэбнай сёння кожнаму чалавеку і ўсяму свету».

30 красавіка 2000 г., у першую нядзелю пасля Вялікадня, на плошчы Святога Пятра ў Рыме сястра Фаустына была кананізавана Папам Янам Паў-лам II.


* Лічбы, пададзеныя ў дужках пасля цытаты, азначаюць месца ў тэксце з «Дзённіка» святой сястры Фаустыны.