Сакрамэнт пакаяння і паяднання

 

Словы Пана Езуса да сястры Фаустыны

«Калі ты прыступаеш да святой споведзі, да гэтай крыніцы Маёй міласэрнасці, на тваю душу заўсёды сплывйе Мая Кроў і Вада, якая выйшла з Майго Сэрца, і дасканаліць тваю душу. Кожны раз, калі прыходзіш на святую споведзь, з вялікім даверам цалкам акунайся ў Маю міласэрнасць, каб Я мог выліць на тваю душу свае шчодрыя ласкі. Калі ты ідзеш спавядацца, то ведай, што Я Сам у канфесіянале чакаю цябе, толькі закрываюся святаром, але Сам дзейнічаю ў душы. Тут убогасць душы сустракаецца з Богам міласэрнасці. Скажы душам, што з гэтай крыніцы міласэрнасці душы чэрпаюць ласкі толькі пасудзінаю даверу. Калі давер іх будзе вялікім, шчодрасці Маёй не будзе межаў. Струмені Маёй ласкі заліваюць пакорныя душы. Ганарыстыя заўсёды ў беднасці і ўбостве, бо ласка Мая адварочва-ецца ад іх да душаў пакорных» (1602).

«Раскажы душам, дзе яны павінны шукаць суцяшэння, — у судзе [Маёй] міласэр-насці; там найбольшыя цуды, якія пастаянна паўтараюцца. Каб здабыць гэты цуд не трэба здзяйсняць ні далёкай пілігрымкі, ні таксама нейкіх знешніх абрадаў — дастаткова з вераю прыпасці да ног Майго намесніка і расказаць яму пра сваё няшчасце, і цуд Божай міласэрнасці выявіцца ва ўсёй паўнаце. Хоць бы душа была, як мярцвяк, што гніе, і хоць бы, з чалавечага пункту гледжання, ужо немагчымым было ўваскрашэнне, і ўсё ўжо было страчана, для Бога гэта не так. Цуд Божай Міласэрнасці ўваскрашае гэтыя душы ва ўсёй паўнаце. O, бедныя тыя, хто не карыстаецца гэтым цудам Божай Міласэрнасці; дарэмна будуць прасіць, але будзе ўжо занадта позна» (1448).
 

Святая Камунія

Удзел уласках, падрыхтаваных Панам Езусам на свята Міласэрнасці, звязана з поўным удзелам у літургіі Святой Імшы, гэта значыць, з прыняццем святой Камуніі, з якою злучана абяцанне «поўнага адпушчэння правінаў і караў».

Словы Пана Езуса да сястры Фаустыны

«Я жадаю яднацца з душамг людзей; яднацца з душамі для Мяне — асалода. (...). Калі ў святой Камуніі Я прыходжу ў сэрца чалавека, Мае рукі поўныя ўсялякіх ласкаў, і Я жадаю аддаць іх душы, але душы нават не звяртаюць на Мяне ўвагі, пакідаюць Мяне аднаго і займаюцца чымсьці іншым. O, як Мне сумна, што душы не спазналі Любові» (1385).

«О, як засмучае Мяне тое, што душы так мала яднаюцца са Мною ў святой Камуніі. Я чакаю іх, а яны абыякавыя да Мяне. Я люблю іх так ласкава і шчыра, а яны Мне не давяраюць. Я хачу абсыпаць гх ласкамі, а яны не хочуць іх прыняць. Яны абыходзяцца са Мною, як з чымсьці мёртвым, але ж Я маю Сэрца, поўнае любові і міласэрнасці» (1447).
 

Святая Камунія ў жыцці сястры Фаустыны

Самы ўрачысты момант у маім жыцці — гэта хвіліна, калі я прымаю святую Камунію. Я сумую па кожнай святой Камуніі і за кожную святую Камунію дзякую Найсвяцейшай Тройцы (1804).

Сёння я рыхтуюся да прыходу Валадара.

Хто я, і хто Ты, о Пане, Валадар хвалы — хвалы неўміручай. О сэрца маё, ці ўсведамляеш ты, Хто сёння прыйдзе да цябе? Так, я ведаю пра гэта, але — што дзіўна — не магу гэтага зразумець. О, калі б гэта быў толькі кароль, але ж гэта Кароль каралёў, Валадар валадароў. Перад Ім дрыжыць усялякая сіла і ўлада. Сёння Ён прыходзіць да майго сэрца (...).

Я чую, што Ён набліжаецца, выходжу Яму насустрач і запрашаю Яго. Калі Ён увайшоў у святліцу майго сэрца, мая душа праніклася такою вялікаю пашанаю, што, спалоханая, самлела, падаючы да Яго ног. Езус падае ёй сваю руку і ласкава дазваляе сесці каля сябе. Суцяшае яе, [кажучы]: «Бачыш, Я пакінуў нябесны трон, каб паяднацца з табою. Тое, штпо бачыш — усяго тполькі маленькая частпка, а гпвая душа ўжо тпраціць прытпомнасць ад любові, але як жа будзе ўражана тпваё сэрца, калі ты ўбачыш Мяне ва ўсёй хвале! Але Я хачу табе сказаць, што гэтае вечнае жыццё ты павінна пачаць ужо тугп, на зямлі, праз святую Камунію. Кожная святая Камунія робіць цябе больш здольнаю да вечнага прабывання з Богам» (1810).