Першы дзень

«Сёння прывядзі да Мяне ўсё чалавецтва, а асабліва ўсіх грэшнікаў, і акуні іх у мора Маёй міласэрнасці, гэтым ты суцешыш Мяне ў горкім смутку, які агортвае Мяне з-за страты душаў».

Езу найміласэрнейшы, Ты літуешся над намі і прабачаеш нам. Не зважай на грахі нашыя, але на давер, які мы ўскладаем на бясконцую дабрыню Тваю, і прымі ўсіх нас да дому Найлітасцівейшага Сэрца свайго і не адпускай нас з Яго навекі. Просім Цябе праз любоў Тваю, якая яднае Цябе з Айцом і Духам Святым.

Ойча спрадвечны, глянь міласэрна на бедных грэшнікаў і на ўсё чалавецтва, якое ўкрыта ў Найлітасцівейшым Сэрцы Езуса, і дзеля Яго балеснай Мукі акажы нам міласэрнасць сваю, каб мы праслаўлялі ўсема-гутнасць Тваёй міласэрнасці на векі вечныя. Амэн.
 

Вяночак да Божай Міласэрнасці