Чацвёрты дзень

«Сёння прывядзг да Мяне паганаў і тых, хто Мяне яшчэ не ведае. Пра іх Я таксама думаў у сваёй горкай Муцы, і іх будучая шчы расць суцешыла Маё Сэрца. Акуні іх у мора Маёй міласэрнасці».

Езу найміласэрнейшы, Ты — святло ўсяму свету, прымі да дому Найлітасцівейшага Сэрца свайго душы паганаў, якія Цябе яшчэ не ведаюць; няхай промні ласкі Тваёй асвецяць іх, каб і яны разам з намі праслаўлялі надзвычайную міласэрнасць Тваю, і не адпускай іх з дому Найлітасцівейшага Сэр-ца свайго.

Ойча спрадвечны, глянь міласэрна на душы паганаў і тых, хто Цябе яшчэ не ведае, але прабывае ў Найлітасцівейшым Сэрцы Езуса. Прыцягні іх да святла Евангелля. Душы гэтыя не ведаюць, якое вялікае шчас-це — любіць Цябе. Учыні, каб і яны пра-слаўлялі шчодрасць міласэрнасці Тваёй на векі вечныя. Амэн.
 

Вяночак да Божай Міласэрнасці