Шосты дзень

«Сёння прывядзі да Мяне душы ціхія і па-корныя і душы малых дзяцей і акуні іху Маю міласэрнасць. Гэтыя душы найбольш падобныя да Майго Сэрца, яны ўмацоўвалі Мяне ў горкай Муцы канання. Я бачыў іх як зямных Анёлаў, якія будуць чуваць каля Маіх алта-роў. На іх Я спасылаю цэлыя патокі ласкаў. Ласку Маю здольная прыняць толькі пакорная душа; пакорныя душы Я адараю сваім даверам».

Езу найміласэрнейшы, Ты Сам сказаў: «Вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам», прымі да дому Найлітасцівейшага Сэрца свайго душы ціхія і пакорныя і душы малых дзяцей. Гэтыя душы прыводзяць у захапленне ўсё неба і з'яўляюцца асаблівым упадабаннем Айца Нябеснага, а таксама духмяным букетам перад тронам Божым, ад водару якога Сам Бог мае асалоду. Душы гэтыя пастаянна прабываюць у Найлітас-цівейшым Сэрцы Тваім і нястомна спяваюць гімн любові і міласэрнасці навекі.

Ойча спрадвечны, глянь міласэрна на душы ціхія і пакорныя і на душы малых дзяцей, якія прабываюць у доме Найлітасцівейшага Сэрца Езуса. Гэтыя душы найболып падобныя да Сына Твайго; водар гэтых душаў узносіцца з зямлі і дасягае трону Твайго. Ойча міласэрнасці і ўсялякае дабрыні, прашу Цябе праз любоў і ўпада-банне, якія маеш у гэтых душах, благаславі ўвесь свет, каб усе душы разам спявалі хвалу міласэрнасці Тваёй на векі вечныя. Амэн.

 

Вяночак да Божай Міласэрнасці